Спаборнічалі піянерскія дружыны
Напярэдадні новага навучальнага года былі падведзены вынікі абласнога інавацыйна-адукацыйнага конкурсу праектаў “Медыяфэст” сярод членаў піянерскіх дружын.
Пачатак гэтаму конкурсу быў пакладзены яшчэ напрыканцы мінулага каляндарнага года – тады ва ўсіх навучальных установах прайшлі яго школьныя этапы. У выніку ў раён было даслана аж 29 работ, з якіх журы выбрала толькі пяць – пераможцамі сталі праекты, прадстаўленыя членамі піянерскіх дружын Спондаўскай і Міхалішкаўскай школ, Рытаньскага і Варнянскага НПК і гімназіі №1. Яны і былі накіраваны на абласны конкурс.
І вось доўгачаканыя вынікі. Дыпломам Гродзенскага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі быў узнагароджаны атрад “Лідар” піянерскай дружыны імя Мартынава Спондаўскай школы ў намінацыі “Лепшы праект “Прэзентацыя”, а Грамату Гродзенскага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі ў намінацыі “Лепшы праект “Камп’ютарная графіка” атрымаў вучань гімназіі №1 Грыгорый Рэвака.
Віншуем!
Алена ЯРАШЭВІЧ.