Танцуй, пакуль малады!
20 мая ў танцавальнай зале “Галактыка” прайшла традыцыйная піянерская дыскатэка для членаў грамадскіх аб’яднанняў БРСМ і БРПА, прысвечаная Дню піянерскага сяброўства.
Ужо некалькі гадоў запар арганізатарам гэтага маладзёжнага мерапрыемства выступае цэнтр пазашкольнай работы.
Больш за сто хлопчыкаў і дзяўчынак з’ехаліся ў Астравец з розных школ раёна, каб добра правесці час і пасябраваць.
Танцавальна-гульнёвая праграма, як і заўсёды, была насычанай і цікавай. На гэты раз школьнікам прадставілася магчымасць стаць зоркамі музычнага праекту “Хвіліна славы”, вядучым якога выступіў Павел Букель. Не абышлося на піянерскай дыскатэцы і без танцавальнага калектыву “Нон-стоп”, разам з якім танцавала ўся зала. А якая ж дыскатэка без дзі-джэя? З яго роляй выдатна справіўся дзі-джэй Хакер, ён жа – кіраўнік гуртка Аляксандр Аляханаў.
А “піянерскі паравоз” увогуле не дазволіў ні аднаму школьніку ціхенька прасядзець у куточку. Пасля заканчэння дыскатэкі стала зразумела, што падобныя мерапрыемствы будуць наладжаны яшчэ не раз.
Алена ЯРАШЭВІЧ.