У Гервяцкай школе створаны валанцёрскі атрад

10:59 / 20.10.2010

На базе Гервяцкай сярэдняй школы створаны валанцёрскі атрад “Надзея”, які налічвае 20 чалавек – вучняў 8–11 класаў, членаў ГА БРСМ. Кіраўніком атрада з’яўляецца педагог-арганізатар Вольга Станіславаўна Чубрык.


І хаця наш атрад узнік зусім нядаўна, мы ўжо паспелі адзначыцца добрымі справамі. Адна з іх – удзел у раённым семінары па прапагандзе здаровага ладу жыцця, які праходзіў на базе цэнтра пазашкольнай работы, з прадстаўленнем новай формы работы з грамадскасцю “Форум-тэатр”.
А яшчэ 14 кастрычніка валанцёры атрада з ліку васьмікласнікаў арганізавалі акцыю “Наша сэрца – маці”, у ходзе якой яны выйшлі на вуліцы в.Гервяты і павіншавалі са святам кожную сустрэчную жанчыну-маці, падараваўшы ёй сувенір у выглядзе сэрца са словамі віншавання, падзякі.
У далейшых планах “Надзеі” – дапамога ў рабоце па добраўпарадкаванню Гервяцкага касцёла і прылягаючых тэрыторый, рэалізацыя праекта “STOP-ГРЫП”.


Вікторыя АЛЕКСЕЯВЕЦ, член валанцёрскага атрада “Надзея” Гервяцкай СШ.