Падарункі гімназіі
15:22 / 23.04.2010
Гэты дзень у гімназіі №1 запомніцца надоўга – не так часта ў школу прыходзяць госці з дарагімі падарункамі.Сучасны вучэбны працэс пастаянна ўдасканальваецца і патрабуе паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы. Улічваючы гэта, спонсары гімназіі №1, прадстаўнікі прыватнага бізнесу А.Л. Гарбачоў, С.А. Маскалёў, Т.Л. Савіцкая, Ю.А. Багдзюн, І.В. Грабоўская, І.Л. Сяржанаў вырашылі дапамагчы школе і падарылі тэлевізар і відэаплэер DVD.
Настаўнікі, у сваю чаргу, выказалі ўдзячнасць бацькам, якія аказваюць дабрачынную дапамогу школе, а значыць – дзецям, якія тут вучацца.
Іван ПЕТРЫК.
