Свята педагагічнага майстэрства
14:39 / 09.04.2010
У той час, як школьнікі адпачывалі на канікулах і набіраліся сілы для новых перамог, настаўнікі не гублялі час: вучыліся самі і вучылі іншых. 2 красавіка ў актавай зале гімназіі №1 сабраліся каманды-фіналісты раённага конкурса на лепшае ўнутрышкольнае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў і прадстаўнікі ўсіх школ раёна.
Заключнаму этапу папярэднічаў завочны, падчас якога настаўнікі прадстаўлялі на суд журы свае метадычныя распрацоўкі, урокі, пратаколы пасяджэнняў метадычных аб’яднанняў. Па выніках першага этапа ў фінал выйшлі чатыры каманды-пераможцы: Варнянскі НПК, гімназія №1, Гудагайская СШ і Астравецкая СШ №1.
Дэвізам конкурсу сталі словы: “Настаўнік жыве да той пары, пакуль вучыцца”. Да пачатку ўласна конкурсу вядучыя расказалі аб выніках сацыялагічнага апытання сярод вучняў школ-удзельнікаў, якое паказала: настаўнікі пачатковых класаў Варнянскага НПК – самыя прыгожыя, яны самі шыюць адзенне і таму заўсёды прыгожа выглядаюць, а яшчэ яны вельмі любяць фотасесіі. Таксама можна заказаць пошив мужской одежды ў атэлье. У Гудагайскай СШ працуюць самыя добрыя і справядлівыя настаўніцы, якія ўсіх дзяцей вучаць чытаць, пісаць і лічыць. Фіналісты з СШ №1 – уважлівыя і абаяльныя, яны праводзяць такія ўрокі, якія не хочацца прапускаць. Ну, а настаўніцы з гімназіі №1 – разумныя, пяшчотныя і клапатлівыя, модныя і стыльныя, самыя лепшыя і самыя любімыя.
І нягледзячы на тое, што конкурс, як адзначылі вядучыя, гэта не толькі спаборніцтва, але і клуб зносін педагогаў, журы на ім усё ж было. Узначаліла яго галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Н.І.Станкевіч, а дапамагалі ёй Я.Б. Петрык, Л. В. Ярмоліч, Д.І. Петрык, С.С. Мальдзіс і І.А. Міхновіч.
Першы этап – візітка “Гэта – мы, а гэта – наша работа”, падчас якога канкурсантам неабходна было прадставіць сябе і сваё метадычнае аб’яднанне, расказаць пра назапашаны вопыт і перспектывы, ніяк не ўкладваўся ў адведзеныя журы 5-10 хвілін. Усе стараліся паказаць сябе з найлепшага боку і для гэтага выкарыстоўвалі ўсе магчымасці.
Настаўнікі з СШ №1 спявалі песні і расказвалі вершы пра сябе і сваіх вучняў і ўсё гэта падмацоўвалі наглядна мультымедыйнай прэзентацыяй. Фіналісткі з Варнянскага НПК выступілі ў ролі сямі пялёсткаў з казкі “Цветик-семицветик”, і кожны пялёстак-настаўніца расказала пра дэвіз, урокі, вопыт і напрацоўкі, таленты і перспектывы. Настаўніцы з Гудагайскай СШ праінсцэніравалі казку “Церамок”, у якой расказалі, як уладкоўваліся на працу. Фіналісткі з гімназіі №1 расказалі пра свае дасягненні і поспехі, пра работу і адпачынак, а паколькі ў гімназіі, што ні настаўніца, то зорка – прайшліся па знаках Задыяка.
Другі этап “Метадычны абоз”, у якім фіналістам неабходна было паказаць адну з форм правядзення метадычнага аб’яднання. Гэта было дамашняе заданне, якое фіналісты ведалі зараней. СШ №1 правяла дзелавую гульню, Варнянскі НПК – кірмаш педагагічных ідэй, Гудагайская СШ – аўкцыён педагагічных ідэй, а гімназія №1 – педагагічны рынг.
Усё што мае пачатак – мае і канец. Конкурс завяршыўся і журы падвяло вынікі. Першае месца заслужана атрымалі настаўніцы пачатковых класаў з Варнянскага НПК, на другім – гімназія №1, трэцяе ў СШ №1, на чацвёртым – Гудагайская СШ.
Свята педагагічнага майстэрства, новых пошукаў і адкрыццяў закончылася, але засталіся ўражанні і новыя ідэі. Яно дало новыя магчымасці праявіць сябе, павучыцца самому і навучыць іншых.
Алена ЯРАШЭВІЧ.




