Першыя крокі ў навуку

08:42 / 07.04.2010
30 сакавіка вучні Варнянскага НПК прымалі ўдзел ў пятай навукова-практычнай канферэнцыі школьнікаў “Першыя крокі ў навуку” на базе Верцялішкаўскай СШ Гродзенскага раёна. Работа канферэнцыі была арганізавана па некалькіх секцыях: гісторыя, краязнаўства, руская і беларуская філалогія, фізіка, матэматыка і інфарматыка, біяхімія, геаэкалогія і лінгвапсіхалогія.
Удзел у канферэнцыі прынялі больш за 100 школьнікаў. Нашы юныя навукоўцы, дзесяцікласніцы Гражына Асадчук і Ангеліна Навасельская і вучаніца 9 класа Яна Сідарэнка, удзельнічалі ў рабоце секцый беларускай філалогіі, біяхіміі і краязнаўства.
Юныя даследчыцы з Варнянскай школы дастойна абаранілі гонар нашага раёна і былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі і граматамі аддзела адукацыі Гродзенскага райвыканкама.

Алена ЮРКОЙЦЬ, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Варнянскага НПК.