Авария унесла две жизни...

17:30 / 02.03.2016
2
страшное дтпАварыя з двума загінуўшымі і двума пацярпеўшымі адбылася вечарам 26 лютага.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на 13-м кіламетры аўтадарогі Варона – Ашмяны – Юрацішкі – Іўе непадалёк вёскі Малі. Жыхарка Астравецкага раёна 1954 года нараджэння на аўтамабілі “Фольксваген Пасат” пры спробе абагнаць спадарожны трактар выехала на сустрэчную паласу руху, дзе сутыкнулася з грузавіком “Вольва”. Ад сілы ўдару “Фольксваген” адкінула назад на трактар.
У выніку здарэння жанчына-вадзіцель і яе ўнучка 1999 года нараджэння, якая знаходзілася на пярэднім сядзенні, загінулі. Яшчэ двое пасажыраў – сын вадзіцеля і знаёмая жанчына – былі дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу.
Паважаныя вадзіцелі, улічвайце ўмовы надвор’я і выбірайце правільную хуткасць руху.

----------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.