Серьезная авария произошла в Островецком районе

12:28 / 11.02.2013
5416

На адной дарозе не размінуліся дзве аўтамашыны “Аўдзі”, у выніку чаго адбылося іх лабавое сутыкненне.


Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося днём 31 студзеня на 3-м кіламетры аўтадарогі Варона – Ашмяны – Юрацішкі – Іўе непадалёк вёскі Фальваркі. У выніку сутыкнення вадзіцель аўтамабіля “Аўдзі 100”, грамадзянін Літвы, і пасажыр “Аўдзі В-4”, жыхар Астравеччыны, атрымалі сур’ёзныя траўмы і былі дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу.
Для таго, каб дастаць іх з салонаў аўтамабіляў, былі выкліканы супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях са спецыяльным абсталяваннем для такіх выпадкаў.
Зараз па гэтым здарэнні праводзіцца праверка, прычыны і вінаватыя аварыі ўстанаўліваюцца. Аднак хочацца нагадаць усім удзельнікам дарожнага руху, што пры перамене ўмоў надвор’я, калі мароз рэзка змяняецца адлігай, а затым узнікае галалёдзіца, на дарозе трэба быць вельмі ўважлівым і асцярожным.


У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений