Профилактика травмирования детей на пожарах

14:56 / 08.02.2013

Праблема гібелі і траўміравання дзяцей на пажарах сёння выклікае трывогу як у выратавальнікаў раёна, так і ў рэспубліцы ў цэлым. У мінулым годзе на пажарах у краіне загінула 14 дзяцей, шмат дзяцей і падлеткаў атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці. У бягучым годзе на пажарах ужо згінула 7 дзяцей.


У гібелі дзяцей на пажарах, як і раней, часцей за ўсё вінаваты дарослыя – бацькі і родныя, якія пакідаюць іх без нагляду.
Асноўнымі прычынамі трагедый застаюцца дзіцячае свавольства з агнём і грэбаванне элементарнымі правіламі бяспечнага абыходу з агнём і гаручымі вадкасцямі.
Мы ўсе жывем дзеля нашых дзяцей – а нашы дзеці жывуць дзякуючы нам, бацькам. Так чаму яны павінны пакутаваць з-за нашай безадказнасці і бесклапотнасці? Чаму мы з-за сваёй абыякавасці не пакідаем шансаў нашым дзецям. Няўжо мы заўсёды настолькі занятыя, што часта пакідаем сваіх дзяцей адных?
Задумайцеся! Пачысціце комін, папраўце печ, адрамантуйце электрычную праводку, прыбіце прадтопочны ліст перад печкай!
Зрабіць гэта проста – і гэтыя супрацьпажарныя мерапрыемствы дапамогуць вам зберагчы жыццё вашага дзіцяці! Калі вы на самой справе клапоціцеся аб здароўі і жыцці свайго дзіцяці, то ў вас ёсць падстава задумацца і выправіць усе агрэхі, памылкі і недапрацоўкі ў сваіх ацяпляльных прыборах.
Астравецкі аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае: дзякуючы сумеснай рабоце, мы можам стварыць бяспечную будучыню для нашых дзяцей!


Вадзім ЛЯХ, інспектар інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду.


Фота з сайта proza.ru.