Милиция ищет свидетелей

19:00 / 28.01.2013
5115

У снежні на дарогах раёна адбыліся дзве аварыі са смяротнымі вынікамі.


Раніцай 20 снежня на 8 кіламетры аўтадарогі Варона – Ашмяны – Юрацішкі – Іўе непадалёк Варнян аўтамабіль “Аўдзі Q7” наехаў на пешахода-жанчыну, якая ад атрыманых траўм памерла на месцы здарэння.
Аналагічнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося раніцай 26 снежня. Аўтамабіль МАЗ на 5 кіламетры аўтадарогі Астравец – Тракелі – Солы каля вёскі Ізабеліна наехаў на жанчыну. Ад траўм яна таксама хутка памерла.


Аддзяленне Дзяржаўтаінспекцыі звяртаецца да ўсіх, хто быў сведкам гэтых аварый – калі ў вас ёсць якая-небудзь інфармацыя, паведаміце аб гэтым у аддзяленне ДАІ па тэл.: 23-3-48, 20-0-67 ці 20-8-99.


Аддзяленне ДАІ.


Фота з сайта kafanews.com.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений