Неправильный отдых островецкой молодежи

22:00 / 29.12.2012
6

Месцаў для адпачынку моладзі ў раёне не вельмі шмат. Але нават тыя, што ёсць, не поўнасцю адпавядаюць патрабаванням моладзі ў атрыманні якаснага і цікавага адпачынку.


У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Беларусі, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія арганізуюць дыскатэкі на пастаяннай аснове, павінны забяспечваць уваход па іх на падставе білетаў, ахову грамадскага парадку, не прапускаць моладзь маладзей за 18 гадоў. Таксама юрыдычныя асобы абавязаны забяспечваць культурна-забаўляльныя ўстановы сістэмамі відэаназірання і кнопкай трывожнай сігналізацыі з вывадам сігналу на пульт аператыўна-дзяжурных службаў тэрытарыяльных органаў унутраных спраў; не дапускаць у адносінах да наведвальнікаў праяўлення дыскрымінацыі; не прапускаць п’яных або адурманеных наркотыкамі кліентаў і тэрмінова паведамляць праваахоўным органам аб выяўленні падобных фактаў; арганізоўваць спецыяльна абсталяваныя месцы для курэння.
На тэрыторыі нашага раёна супрацоўнікі міліцыі разам з прадстаўнікамі іншых зацікаўленых структур рэгулярна праводзяць рэйды па ахове грамадскага парадку ў месцах адпачынку моладзі. Падчас падобных мерапрыемстваў выяўляюцца яўныя правапарушэнні: знаходжанне непаўналетніх на дыскатэках, парушэнне наведвальнікамі грамадскага парадку і антыалкагольнага заканадаўства.


Найбольш трывожная сітуацыя назіраецца ў Доме культуры ў вёсцы Варона і ў астравецкай “Галактыцы”. У гэтым годзе юрыдычныя асобы 5 разоў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. У адносінах да 15 чалавек прыменены меры адміністрацыйнага пакарання за парушэнне грамадскага парадку і знаходжанне ў нецвярозым выглядзе.
Да прыкладу, у СДК вёскі Варона ёсць гардэроб, але ён не працуе і, адпаведна, верхняе адзенне ніхто туды не здае. Тэрыторыя вакол будынка не асвятляецца, адсутнічаюць туалеты. У выніку наведавальнікі ходзяць “за вугал” ці ў двары бліжэйшых пабудоў – побач размяшчаецца і будынак Варонскай пачатковай школы.


Некаторыя кіраўнікі СДК успрымаюць правядзенне дыскатэк як звычайны тэхнічны працэс, звязаны толькі з зарабляннем грошай, а не з арганізацыяй адпачынку для моладзі. І закрываюць вочы на некаторыя парушэнні. А ў выніку атрымліваецца толькі горш.


-----------------------------------
Уладзімір МАЦКЕВІЧ.


Фота з сайта kaifolog.ru.