Ад пакарання не ўцячэш

15:33 / 16.04.2010
Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў мінулую нядзелю каля 13.10 у вёсцы Варняны.
Жыхар гэтай вёскі на сваім аўтамабілі “Хонда-Цывік” наехаў на нецвярозага пешахода, які ішоў у спадарожным накірунку па краі дарогі. Аднак, прытармазіўшы і ўбачыўшы, што мужчына – жывы і спрабуе ўстаць, вадзіцель не палічыў патрэбным хоць чым-небудзь дапамагчы яму і пакінуў месца здарэння. Пацярпеўшы ў выніку звярнуўся ў бальніцу з пераломам нагі.
Далейшая праверка супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі пакажа, хто з’яўляецца віноўнікам ДТЗ. Аднак нагадваем, што знікаць з месца аварыі – злачынства, якое сурова караецца. Таму вадзіцель-уцякач абавязкова будзе прыцягнуты да адказнасці.

У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, ч.в.а. начальніка ДАІ.