Разнастаіць адпачынак і правесці свята дапаможа «Пазітыўчык»

16:09 / 30.08.2011

Нядаўна ў будынку кінаканцэртнай залы “Астравец” распачала работу група маладых і актыўных людзей пад шэфствам вядомага не толькі на Астравеччыне пераможцы шматлікіх конкурсаў Паўла Букеля.


Згуртаваныя ў адну каманду актывісты сваёй мэтай паставілі разнастаіць адпачынак і проста заняць вольны час тых, хто не жадае праводзіць яго на канапе, а марыць у будучыні стаць вядомым спеваком ці танцорам, ці проста жадае пераняць крыху вопыту ў прафесіяналаў.
Таксама новастворанае прадпрыемства займаецца арганізацыяй святаў і ўрачыстасцяў, упрыгожваннем залаў, фота і відэаздымкай, праводзіць выязныя канцэрты і шоу-праграмы. Таму ўсім, хто жадае, каб сямейнае ці карпаратыўнае свята запомнілася не на год і не на два, – прамая дарога ў “Пазітыўчык”.