Жара может довести до беды
17:00 / 13.08.2014

Аварыя адбылася каля 14.00 на ўчастку аўтадарогі Полацк – Глыбокае– мяжа Літвы, непадалёк вёскі Ёдзі.
Жанчына, якая пражывае ў Мінску, ехала на сваім аўтамабілі “Фольксваген Джэта” ў накірунку Міхалішак, але ад стомы і спёкі заснула за рулём і на закругленні дарогі не справілася з кіраваннем. У выніку аўтамабіль з’ехаў у левы кювет і перакуліўся. Разам з жанчынай у машыне знаходзіўся яе 5-гадовы сын. Маці і дзіця атрымалі цялесныя пашкоджанні і зараз знаходзяцца на лячэнні ў цэнтральнай раённай бальніцы.
У сувязі з гэтым хочацца яшчэ раз нагадаць усім вадзіцелям і наогул жыхарам раёна: не варта рызыкаваць сваім здароўем і жыццём – падчас спёкі адкладзіце ўсе справы і паездкі, якія могуць пачакаць
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ,
начальнік ДАІ.
Фото с сайта obozrevatel.com