Новы старшыня райвыканкама, або Што пачытаць у “раёнцы” 30 ліпеня
Старшынёй Астравецкага райвыканкама прызначаны Руслан Жукоўскі.
Дырэктару Астравецкага вопытнага лясгаса Рыгору Долгаму прысвоена званне “Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь”.
Лепшыя працаўнікі раённага гандлю атрымалі падзякі да прафесійнага свята.
Пра справы і планы арганізацый раёна раскажа рубрыка “Планёрка ў райвыканкаме”.
Усебеларускі народны сход: як гэта было, успамінаюць яго ўдзельнікі Надзея Субач і Алена Юркойць.
Пра жыццё – рэальнае і ў смартфонах – разважае карэспандэнт газеты Алена Вайцяховіч.
Бітву за ўраджай працягваюць працаўнікі КСУП “Гервяты”, а пераможцы раённага спаборніцтва атрымалі ўзнагароды.
Работнікі Астравецкага РАНС адзначалі прафесійнае свята: хто віншаваў і дарыў добры настрой.
У Альхоўцы з асаблівай душой прайшоў фестываль сямейнай творчасці.
Як студатрад “Ударнік” працуе на будоўлі.
Пра возера Бык расказваюць удзельнікі рэдакцыйнага конкурсу “Сваё, астравецкае”, тут жа пададзена і новае заданне.
Пра ўсё гэта і шмат чаго іншага прачытаеце на старонках любімай газеты.