У Альхоўскай бібліятэцы юныя патрыёты цікавіліся гісторыяй

11:00 / 14.07.2026

Насычанае мерапрыемства пад назвай «Мая Беларусь» сабрала юных альхоўскіх чытачоў, якія не проста любяць кнігі, але і хочуць глыбей ведаць гісторыю і культуру Радзімы.

Інтэлектуальнай часткай сустрэчы стала віктарына, прысвечаная роднай краіне. Дзеці ўспаміналі ўнікальныя прыродныя і культурныя асаблівасці кожнага рэгіёна Беларусі, пазнавалі славутыя месцы па апісанні.

Далей была настольная гульня, якая ператварыла вывучэнне фактаў у займальнае спаборніцтва эрудытаў.

Фіналам мерапрыемства стала стварэнне плаката «Я люблю Беларусь»: хтосьці маляваў зуброў і валошкі, а нехта пісаў цёплыя словы-прызнанні.


Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://telegram.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.