Детский отдых под контролем: представители профсоюза проверили лагерь “Ласточка”

16:27 / 04.06.2026

Прадстаўнікі галіновых прафсаюзаў вобласці правялі комплексную праверку выканання заканадаўства аб ахове працы ў 12 арганізацыях і прадпрыемствах Астравеччыны. Адным з аб’ектаў, які трапіў у поле зроку тэхнічных інспектараў, невыпадкова стаў дзіцячы аздараўленчы лагер “Ластаўка”. Каб дзеці добра адпачылі тут, павінны быць створаны ўсе ўмовы.

Галоўнага тэхнічнага інспектара працы Гродзенскага аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрыя Гаравенку і старшыню райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрыю Адулу па тэрыторыі лагера суправаджала яго дырэктар Вікторыя Лаўрэцкая. Госці ўважліва агледзелі гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі і абсталяванне, жылыя корпусы, пакоі, а таксама памяшканні, дзе будуць знаходзіцца дзеці і работнікі лагера.



Хоць у правяраючых і было некалькіх нязначных заўваг, гатоўнасць “Ластаўкі” яны ацанілі станоўча.

Як адзначыў Дзмітрый Гаравенка, галоўная задача праверкі – выключыць любыя рызыкі траўматызму і ўпэўніцца, што адпачынак дзяцей будзе не толькі камфортным, а і бяспечным.


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич