Надзея Ненартовіч: удзячна калектыву Астравецкага ПМС за давер
10:00 / 06.06.2026
З нагоды прафесійнага свята і юбілею прадпрыемства ўзгадваем яго гісторыю і расказваем пра людзей, якія цяпер яе ствараюць.
Надзея Ненартовіч, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела, старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі:
Да гэтага каля 10 гадоў была галоўным аграхімікам Астравецкага раёна. Меліярацыя хоць і звязана непасрэдна з сельскай гаспадаркай, тым не менш, была для мяне новай сферай. Вельмі ўдзячна вопытным калегам, якія дапамагалі, асабліва Рыгору Сцяфанавічу Багатку і Лідзіі Уладзіміраўне Сухажэўскай.
Па сутнасці наш вытворча-тэхнічны аддзел – адно з найбольш важных структурных падраздзяленняў прадпрыемства. Адсюль пачынаецца ўвасабленне ў жыццё задач па рэканструкцыі аб’ектаў, рамонтна-тэхнічных работах і многае іншае.
…Вельмі ўдзячна калегам за давер, што абралі мяне прафсаюзным лідарам. Грамадская дзейнасць адкрыла другое дыханне і дала магчымасць рэалізаваць сябе. Паездкі і экскурсіі, удзел у шматлікіх ініцыятывах, акцыях, святах, флэшмобах, падтрымка ветэранаў і правядзенне конкурсаў для дзетак – жыццё ў нашай пярвічцы цікавае і насычанае.