Ворнянская школьница станет пассажиром «Поезда Памяти – 2026»
Варнянская дзесяцікласніца Дар’я Рабкоўская перамагла ў рэспубліканскім этапе конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны». Дзяўчына выйграла пуцёўку на маштабны культурна-асветніцкі праект «Цягнік Перамогі».

Віншуючы нашу юную зямлячку з удалым выступленнем, карэспандэнт «АП» спытаў у яе пра чаканні і эмоцыі ад усведамлення, што стане ўдзельніцай вялікай вандроўкі па знакавых мясцінах Беларусі і Расіі.
– Калі класны кіраўнік Анастасія Аляксандраўна Разуванава сказала, што я прайшла фінальны адбор на «Цягнік Перамогі», то спачатку неяк не верылася. Ну а ўжо потым нахлынула адчуванне шчасця. І бацькі вельмі радаваліся!
Ужо сачу за навінамі праекта ў тэлеграм-канале. Думаю, што за два тыдні, якія будзе доўжыцца гэтая вандроўка па гарадах Беларусі і Расіі, шмат чаго даведаюся, знайду новых сяброў і актыўна адпачну.
Узгадваючы сваю мінулагоднюю паездку, Ваня Шышкевіч расказваў, што гэта вельмі насычана, весела, цікава, пазнавальна; што будзем шмат вандраваць; што кожнаму выдадуць адзенне з мерчам праекта.
Ведаю пра традыцыю ўдзельнікаў «Цягніка Памяці» адпраўляць паштоўкі з тых гарадоў, дзе будзем спыняцца. Абавязкова скарыстаю гэту магчымасць у кожнай кропцы, каб даслаць прывітанні бацькам, настаўнікам і сябрам.
– Упэўнена, было б вельмі складана рыхтавацца і наўрад ці атрымаўся б такі вынік, калі б не тыя, хто быў побач, падказваў, дапамагаў, падтрымліваў. За гэта вялікі дзякуй Анастасіі Аляксандраўне Разуванавай, Кацярыне Сяргееўне Сульжыцкай, Аліне Віктараўне Сянюць, а таксама сябрам, якія ўвесь час былі са мной, перажывалі, трымалі кулачкі, – я вельмі іх люблю. І ўсю маю родную школу!

Асобнае дзякуй майму папярэдніку Івану. Ён не толькі падтрымліваў, а яшчэ на раённым этапе конкурсу падарыў на ўдачу свой значок з «Цягніка Памяці». Хацеў, каб я паўтарыла яго поспех. Спрацавала! У наступным годзе перадам гэты талісман пераможцу раённага этапу, буду спадзявацца, што атрымаецца таксама на шчасце».
Нагадаем, другі год запар удзельнікамі гэтага ўнікальнага праекта становяцца прадстаўнікі Астравеччыны.
Фота з архіва Варнянскай СШ.