Главный для аграриев вопрос – первый укос, или Как проходит кормозаготовка в КСУП «Гудогай»
15:00 / 01.06.2026
У КСУП «Гудагай» не па чутках ведаюць, што менавіта першы ўкос фарміруе фундамент для якаснага сенажу з максімальным утрыманнем пратэіну. Каб зімой накарміць жывёлу на 7 малочна-таварных комплексах, тут за сезон плануюць назапасіць 47 тысяч тон сенажу, 698 тысяч тон сіласу і 730 тон сена.
Што гэта атрымаецца, не сумняваюся. Стаўка на высопрадукцыйную энерганасычаную тэхніку, строгі тэхналагічны кантроль на ўсіх працэсах корманарыхтоўкі, пачынаючы ад скошвання травы і заканчваючы яе закладкай, праводзяць да ажыццяўлення запланаванага.
Першым укосам у гаспадарцы плануюць пакласці травы ў пракосы на плошчы крыху больш за 3 600 гектараў. Трэць ад запланаванага ўжо ў валках у траншэях.
З добрым настроем працуюць вадзіцелі Аляксандр Змітровіч і Валерый Вайткевіч
Для гэтага дастаткова трох модульных ратацыйных касілак з дзевяцімятровым захопам. На падборы і здрабненні масы, у залежнасці ад фронту работ, асаблівасцей сенажаці і яе аддаленасці ад малочна-таварнага комплексу, дзе адбываецца закладка траншэі, і надвор’я задзейнічана да 3 корманарыхточых комплексаў і да 10 трактараў і аўтамабіляў з прычэпамі.З першых вуснаў
Андрэй Ненартовіч, галоўны аграном КСУП «Гудагай»:
З галоўным аграномам гаспадаркі назіраем за работай аднаго з механізаваных звёнаў. Прызнацца, спрыт і хуткасць, зладжанасць работы парадавалі.
Уладзімір Жук косіць травы
На адным з «Ягуараў» падвяленую траву падбіраў і здрабняў Міхаіл Лашчонак. Мужчына неаднойчы падымаўся на святочную сцэну падчас урачыстасці да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі як лепшы корманарыхтоўшчык раёна.
На другім кормаўборачным комплексе працаваў Віктар Грымбоўскі. Хоць камбайнёрыць на «зялёным жніве» толькі другі сезон, у сельскай гаспадарцы ён далёка не новы чалавек.
На полі налічыла 8 трактараў і МАЗАў, які адвозяць «зялёнку» на малочна-таварны комплекс «Германішкі».
– Вадзіцелем працую каля 18 гадоў, – расказаў Віталь Клінцэвіч. – Колькасць рэйсаў штодзень вар’іруецца. Гэта залежыць ад аддаленасці ўчастка ад траншэі, якую закладваюць.
Смачныя і гарачыя першае і другое, свежую салату і кампот у розныя кропкі гаспадаркі па адным з маршрутаў дастаўляе Іван Грамбоўскі.
…Падсілкаваўшыся, механізатары і вадзіцелі з падвоенай ахвотай узяліся за справу – і зялёны гудагайскі канвеер прадоўжыўся.
Пакуль адны падымалі траву і вазілі яе, іншыя касілі і трамбавалі. Дарэчы, тэмпература і вільготнасць сіласнай масы пастаянна вымяраюцца. Гэта, да слова, адзін з паказчыкаў сумленнасці работы трамбоўшчыкаў. Залянуецца амкадоршчык лішні раз скаціцца з крутой зялёнай горкі – тэмпература масы адразу павялічваецца, што негатыўна адбіваецца на якасці сенажу.
Але ніхто не лянуецца – і сёлета ён, па ўсім бачна, павінен атрымацца якасным!