“Астравецкая праўда” адсвяткавала 85-годдзе
07:04 / 30.05.2026
Парадавала, што было іх нямала, а гэта, як адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў і старшыня раённай арганізацыі Беларуская партыі “Белая Русь” Генадзь Бычко, нешта ды значыць.
Вольга Баяровіч перадала галоўнаму рэдактару газеты Алене Ярашэвіч падарунак ад райвыканкама – сертыфікат на набыццё фотаапарата.
Шмат цёплых слоў у гэты дзень пачулі супрацоўнікі рэдакцыі, а гэта, нагадаю, не толькі карэспандэнты газеты, але і тыя, хто абнаўляе яе сайт, напаўняе інфармацыяй сацыяльныя сеткі і выпускае тэлепраграму “ТВА. Твой Астравец”. Шмат мы атрымалі падарункаў і кветак. Не менш важнай сярод гэтай прыгажосці і ўрачыстасці для ўсіх прысутных падалася магчымасць паслухаць успаміны ветэранаў і былых супрацоўнікаў рэдакцыі: з гумарам і крэатывам яны адказвалі на пытанні, здаралася, і падкавырыстыя, вядучых. А адкрыты мікрафон даў магчымасць выказаць свае думкі, пачуцці і пажаданні сябрам “раёнкі” і па-заштатным аўтарам, да якіх далучыліся і прадстаўнікі раённых грамадскіх аб’яднанняў: старшыня РА БСЖ Наталля Баніцэвіч, вядучы спецыяліст РА “Белая Русь” Аксана Савіцкая, першы сакратар райкама БРСМ Вольга Максімава.
СЛОВА КІРАЎНІКУ
Алена Ярашэвіч, галоўны рэдактар газеты “Астравецкая праўда”:– Дзясяткі журналістаў пісалі гісторыю нашай газеты і раёна. Сёння “Астравецкая праўда” – мультымедыйная рэдакцыя, але мы па-ранейшаму знаходзімся побач з нашымі чытачамі. І стараемся захоўваць традыцыі, накопленыя нашымі папярэднікамі.
За час існавання газеты яна стала не толькі крыніцай навін, але і сапраўдным летапісцам. У прафесіі кожнага журналіста ёсць галоўны прынцып: напісанае застаецца. І сёння, перагортваючы старонкі нашай газеты і нашай новай кнігі, мы бачым, як многа было зроблена за гэтыя 85 гадоў. І гэта зрабілі людзі, для якіх журналістыка не проста прафесія, а прызванне. Выхад другой часткі кнігі – гэта дань павагі ўсім, хто некалі працаваў у раённай газеце і ўдзячнасць тым людзям, якія давяралі нам свае гісторыі, партёрам і калегам.