Репортёр выходит в свет: что представляет наибольшую опасность для детей
10:00 / 01.06.2026
Аляксей Скурко, аператар, з дачкой Агнэсай
– Незнаёмцы! Тата і мама вучаць, што нельга размаўляць з чужымі.
Аляксей:
– Небяспека падсцерагае дзяцей на кожным кроку. Таму галоўная задача бацькоў – навучыць іх элементарным правілам паводзін дома, на вуліцы і на дарозе.
Іна Кавалеўская, загадчык аддзела па кінавідэаабслугоўванні насельніцтва:
З-за «стралялак» на камп’ютары, мне здаецца, сціраецца мяжа паміж гульнёй і рэальнасцю, адбываецца прытупленне эмоцый, маю на ўвазе эмпатыю. Гэта ў сваю чаргу параджае жорсткасць, якая прыводзіць да булінгу. Лічу, што бацькі абавязкова павінны кантраляваць, якія сайты наведвае сын ці дачка, а таксама час знаходжання ў інтэрнэце.
Галоўнае – стасавацца са сваімі дзецьмі, размаўляць, каб ведаць, што адбываецца ў іх жыцці, і своечасова прыйсці на дапамогу.
Уладзімір Шыла, пенсіянер:
Важна, каб у сям’і панавалі мір, згода, узаемаразуменне, каб дзіця з маленства ведала, што такое «добра» і «дрэнна», паважала старэйшых і прыслухоўвалася да іх парад.
Анжаліка і Уладзімір Шэпко з дачкой Ксеніяй
– Усё залежыць ад узросту дзіцяці. Малышы патрабуюць большай увагі ў плане бяспекі, за імі трэба глядзець, каб не выбеглі на праезджую частку, не ўпалі, катаючыся з горкі. З падлеткамі фокус крыху змяшчаецца ў бок інтэрнэту. Варта адсочваць, з кім стасуецца ў мэсэнджарах ваша дзіця і на якіх сайтах праводзіць найбольш часу.
Уладзімір:
– Думаю, што наркотыкі прадстаўляюць галоўную небяспеку для дзяцей. На слыху выпадкі, калі падлетку невядомыя людзі прапаноўваюць падзарабіць у якасці кур’ера і даставіць у вызначанае месца пакунак, а насамрэч гэта небяспечныя рэчывы. Бацькі павінны тлумачыць дзецям, што грошы проста так не дастаюцца – іх трэба зарабіць сваёй працай.