Да 85-годдзя «Астравецкай праўды»: як юная Даша Кочык трапіла на старонкі газеты

10:00 / 29.05.2026

«А я была ў газеце» – паведаміла 7-гадовая вуча­ніца мастацкага аддзялення Дзіцячай школы мастацтваў Даша Кочык, калі я завітала ў клас на заняткі настаўніцы Вікторыі Варановіч.

– Гэта было ў дзіцячым садку, не ў мінулым годзе, а яшчэ раней. Я хадзіла ў сад №5. Летам выхавальнікі зладзілі прыгожае свята Купал­ле, калі мы павінны былі шукаць папараць-кветку. Я знайшла! – падзялілася дзяў­чынка. – І тады нас фата­графавалі – потым на здымку ўбачыла сябе з сяброўкай у газеце.

Пра сябе Даша расказала, што займалася гімнастыкай, любіць маляваць, наведвае тэатральны гурток, ходзіць на плаванне, плануе запісацца на лёгкую атлетыку і фігурнае катанне.

Ну і, мяркуючы па ўсім, не абмінае ўвагай «Астравецкую праўду». Цяпер у маленькай астраўчанкі будзе яшчэ адзін здымак у газеце.

Текст: Светлана Фёдорова
Фото: Светлана Фёдорова