Рэдакцыя запрашае на юбілей “Астравецкай праўды” і прэзентацыю кнігі “Праз гады і газетныя старонкі”
15:08 / 25.05.2026

Выйшла з друку другая частка кнігі Ніны Рыбік «Праз гады і газетныя старонкі», дзе падрабязна расказваецца пра гісторыю «Астравецкай праўды» ў перыяд з 1992 па 2024 гады і асноўныя падзеі з жыцця раёна ў гэты прамежак часу. Падарунак падаспеў да свята – 85-годдзя з дня першага выхаду газеты «Большэвіцкі арганізатар», якая і стала роданачальніцай сённяшняй «раёнкі».
29 мая мы адзначым абодва святы: юбілей газеты і прэзентацыю новай кнігі. Спадзяёмся, што разам з нашымі сябрамі, партнёрамі і чытачамі.
Мерапрыемства адбудзецца ў шматфункцыянальным культурным комплексе. Пачатак у 14.00.
Прыходзьце – будзем рады сустрэчы!