Праект «Аб жанчынах, вартых захаплення!» запусціла Мальская бібліятэка

13:00 / 15.05.2026

У рамках праекта «Аб жанчынах, вартых захаплення!» у Мальскай бібліятэцы-клубе адбылася сустрэча з загадчыкам мясцовага дзіцячага сада Вікторыяй Кісель.

Гераіня расказала пра шлях у прафесію, адказнасць кіраўніка і пра тое, як любоў да дзяцей становіцца галоўным рухавіком усіх спраў. Цікавай атрымалася гутарка аб інтэлектуальных конкурсах для дашкольнікаў і педагогаў: як раскрываюць таленты, вучаць нестандартнаму мысленню і ўмацоўваюць веру ў свае сілы. Вікторыя Кісель з’яўляецца арганізатарам і натхняльнікам патрыятычнага праекта «Я памятаю. Я ганаруся», які прыйшоўся даспадобы дзецям.



– Нашы выхаванцы пастаянна ўдзельнічаюць у конкурсах, займаюць прызавыя месцы. Выхавацелі арганізоўваюць разнастайныя заняткі і святы, каб дзеці развіваліся па розных накірунках. Дзякуючы старанням педагогаў малышы заўсёды з радасцю ідуць у дзіцячы садок, – падкрэсліла загадчык.




Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.