Спели «День Победы» вместе

22:32 / 09.05.2026
9 мая Беларусь адзначае Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сёлета адной з цэнтральных акцый свята стала «Праспяваем «Дзень Перамогі» разам» -- мерапрыемства аб’яднала тысячы людзей па ўсёй краіне. Астравец не стаў выключэннем.

У нашым горадзе акцыя прайшла пасля насычанай канцэртнай праграмы, кірмашоў і выстаў. Нягледзячы на халоднае дажджлівае надвор’е познім вечарам сотні астраўчан сабраліся ў цэнтры горада, каб выканаць галоўны хіт 9 Мая – і ў чарговы раз падзякаваць абаронцам за мірнае неба.

А інакш і быць не можа. Бо Дзень Перамогі для беларусаў – не проста гістарычная дата, а сімвал нацыянальнага адзінства, мужнасці і стойкасці. Гэта свята для кожнага з нас мае асаблівае значэнне: краіна панесла велізарныя страты ў гады вайны, а памяць аб подзвігу продкаў беражліва захоўваецца ў кожнай сям’і. Выкананне песні “Дзень Перамогі” – гэта магчымасць адчуць сябе часткай вялікага народа, аб’яднанага агульнай гісторыяй і павагай да герояў.

– “Дзень Перамогі” – гэта сімвал адзінства і згуртаванасці нашага народа, які ў самыя цяжкія часы змог аб’яднацца і даць адпор ворагу. І сёння мы працягваем захоўваць памяць пра подзвігі дзядоў і прадзедаў у сваіх сэрцах, адзначыла адна з удзельніц акцыі.

Астраўчане разам з усёй краінай праспявалі «Дзень Перамогі», тым самым пацвярджаючы, што подзвіг продкаў не забыты, а мір і адзінства -- галоўныя каштоўнасці нацыі.
Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич