Вялікая Перамога ў асобах: Марыя Рамэйка
Была партызанскай сувязной, а ў 1942 годзе ўступіла ў партызанскі атрад “Непераможны” 3-й Мінскай брыгады імя С. Будзённага
“<…>. Жылі мы ў доўгіх зямлянках, настолькі доўгіх, што кожная з іх ацяплялася дзвюма – у розных баках – печкамі. Спалі на яловых лапках, коўдра – уласная вопратка, замест падушкі – рука пад галавой. <…>”. (З успамінаў ветэрана, “Астравецкая праўда”, №36-37, 2002г.)
Узнагароджана медалямі “За адвагу”, ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, Чырвонага Сцяга.
Будучы партызанскай сувязной перадавала інфармацыю, насіла па заданні міны ў Чэрвень. Па даносе здрадніка трапіла ў нямецкую турму, адкуль адправілі на работы ў Германію. У Баранавічах, дзе спыніўся на дазапраўку цягнік з арыштантамі, Марыі ўдалося ўцячы. Дзяўчына трапіла ў партызанскі атрад.
Пасля вайны скончыла Маладзечанскі педінстытут, працавала настаўнікам у Гудагайскай школе.