Вялікая Перамога ў асобах: Аляксандр Нізавец

11:00 / 11.05.2026

Аляксандр Яўсеевіч НІЗАВЕЦ нарадзіўся ў в. Антаполле на Віцебшчыне.


У 1943 годзе далучыўся да народных мсціўцаў. Ваяваў у партызанскім атрадзе імя М.І. Кутузава Сенненскай брыгады.

“<…> за время пребывания в партизанском отряде оказался смелым и морально устойчивым бойцом. <…>. Участвовал в разгроме немецких гарнизонов, боях и засадах, которые вёл отряд”. (З баявой характарыстыкі ветэрана.)

Узнагароджаны медалямі “Партызану Айчыннай вайны”, “За баявыя заслугі”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені.

Пасля вайны прыехаў на Астравеччыну. Жыў у в. Міхалішкі, працаваў бухгалтарам, інжынерам па тэхніцы бяспекі калгаса імя Кірава.