Вялікая Перамога ў асобах: Баляслаў Млынкоўскі
“<…> бацька запрог каня, зайшоў у хату. Прыселі мы (тры браты) перад дарогай, памаўчалі крыху. А потым бацька абняў нас кожнага, заплакаў. “Не ведаю, – кажа, – дзеткі, ці ўбачымся мы з вамі, бо адпраўляю вас не на вяселле, а на вайну”. А бацька наш сам ваяваў з немцамі яшчэ ў тую, першую, вайну. Ён ведаў, што гэта такое. Ну, блаславіў ён нас і павёз у Вільнюс. Каля тыдня мы былі там на зборным пункце, а пасля – фронт. <…>”. (З успамінаў ветэрана, “Астравецкая праўда”, 1984г.)
Служыў аўтаматчыкам у 5-м пяхотным палку 2-й пяхотнай дывізіі.
Апошні бой трымаў 18 лютага 1945-га, калі ішлі на прыступ Шумфальдта. Тады атрымаў цяжкае асколачнае раненне – у шпіталі прабыў амаль год.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені.
Жыў у в. Валэйкуны Астравецкага раёна. Працаваў у калгасе “Запаветы Ільіча”.