Вялікая Перамога ў асобах: Кандрацій Алексяёнак

11:00 / 08.05.2026
Кандрацій Іосіфавіч АЛЕКСЯЁНАК нарадзіўся ў в. Адворыца на Віцебшчыне.

З 1942 года быў сувязным падпольнай групы. 22 ліпеня 1943 года ўступіў у партызанскі атрад імя Дзянісава, з 13 мая 1944 года – у атрадзе імя Жукава партызанскай брыгады імя ЦК КП(б)Б.

“<…>. Неоднократно участвовал в открытых боях с немецкими оккупантами, где являлся образцом мужества и героизма. Не взирая на опасность, смело шёл на врага”. (З баявой характарыстыкі.)

Прымаў удзел у баях ва Ушачскім, Докшыцкім, Вілейскім раёнах. Вызваляў Астравец.

Узнагароджаны медалямі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.”, “Партызану Айчыннай вайны”, “За адвагу”.

Працаваў загадчыкам раённага аддзела сацыяльнага забеспячэння ў Астраўцы.