Стогадовая жыхарка Астравеччыны Ганна Ракоўская атрымала пашпарт
У студзені Ганна Антонаўна Ракоўская прымала віншаванні, падарункі і кветкі ад шматлікіх гасцей з нагоды 100-гадовага юбілею.

Толькі два гады назад з родных Пятрашышак жанчына пераехала да пляменніцы ў аграгарадок Рытань. Хоць доўгажыхарка дрэнна чуе, тым не менш мае добрую памяць. Яна з радасцю вітала старшынь Міхалішкаўскага і Рытанскага сельсаветаў Кацярыну Емяльян і Рыгора Цэйку, якія прывезлі пашпарт 100 -гадовай жыхарцы Астравеччыны.
– З Рыгорам Часлававічам праявілі ініцыятыву і завезлі дакумент Ганне Антонаўне, – расказала Кацярына Емяльян. – Жанчына, грэючыся на цёплым вясеннім сонейку на верандзе, як і заўсёды, сустракала нас усмешкай і добрым настроем. Мне здаецца, што 100-гадовая гераіня – цудоўны прыклад для астатніх, як трэба шанаваць і любіць жыццё.
