Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з велікоднымі традыцыямі

16:15 / 13.04.2026

У Варнянскай бібліятэцы-клубе прайшла гадзіна карысных паведамленняў “Знаёмая і незнаёмая гісторыя велікоднага яйка”. Культарганізатар установы пазнаёміла юных удзельнікаў з вытокамі святкавання Вялікадня, падзялілася цікавымі фактамі пра сімволіку фарбаванага яйка. У творчай майстэрні дзеці з вялікім імпэтам распісвалі яйкі. Свае яркія велікодныя сувеніры яны забралі дадому, каб павіншаваць блізкіх са святам.

У Міхалішкаўскай бібліятэцы правялі творчую гадзіну “Велікодны сувенір”. Дзеці даведаліся пра гісторыю свята і традыцыйныя сімвалы – велікодныя яйкі і кулічы, а таксама зрабілі тэматычныя суверніры.

Такія заняткі не толькі развіваюць творчыя здольнасці, але і далучаюць маладое пакаленне да духоўных традыцый і культуры.







Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар.