Женский взгляд: о памяти, лагерях смерти и советах узников нынешнему поколению

11:00 / 11.04.2026

Адной з самых балючых і жудасных старонак нашай краіны сталі фашысцкія канцлагеры – месцы масавага фізічнага знішчэння людзей, лабараторыі для правядзення медыцынскіх і іншых жудасных эксперыментаў. Іх невыпадкова называлі лагерамі смерці, таму што яны, як ненажэрная пачвара, бясследна паглынулі мільёны ні ў чым не вінаватых людзей, з якіх кожны пяты, як сцвярджаюць даследчыкі, – дзіця.

У памяць пра загінулых і тых, хто насуперак невыносным умовам выжыў, штогод 11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Такая дата абрана невыпадкова: менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе вязні Бухенвальда паднялі ўзброеннае паўстанне, захапілі лагер і ўтрымлівалі яго да прыходу саюзных войскаў… Гэта падзея стала неаспрэчным сімвалам моцы людскога духа, неверагоднай мужнасці і волі да жыцця. Яна назаўсёды запісана ў гісторыю як напамін, каб гэта страшная трагедыя больш ніколі не паўтарылася. І мы, нашчадкі герояў Вялікай Перамогі, памятаем пра гэта…

Падчас раследвання крымінальнай справы пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ініцыяванай Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь, было дапытала звыш 7-мі тысяч былых вязняў. Дакладана вядома, што на тэрыторыі нашай краіны дзейнічала не менш за 580 лагераў смерці, з іх больша за 90 – раней невядомыя… І раследванне працягваецца далей.

Мне пашчасціла быць знаёмай і некалькі разоў рабіць інтэрв’ю З Таццянай Нікіфараўнай Волкавай (светлая ёй памяць), якая ў 9 гадоў разам з іншымі аднавяскоўцамі трапіла ў Азарычы – лагер смерці пад адкрытым небам. Людзей сагналі ў балоцістую мясцовасць, на вуліцы была слатлівая вясна, холадна, мокра… Танечка па парадзе дарослых старалася рухацца, але ўвесь час за нешта чаплялася, думала, што грэбля дрэнная… Аказалася, што гэта мёртвыя. Дзяўчынка выжыла, стала настаўніцай і на шматлікіх сустрэчах са школьнікамі давала толькі адзін наказ: “Дзеткі, беражыце мір і сваю краіну”.


Падобныя словы гасцям заўсёды адрасуюць і вязні канцлагера, якіх на Астравеччыне засталося чацвёра: Еўдакія Рыгораўна Сігалёва, Соф’я Цярэнцьеўна Палуян, Ніна Іларыёнаўна Мілідовіч і Ніна Адамаўна Маргуж.

І мы, беларусы, гэта выконваем. На месцах лагераў смерці ў памяць пра загінулых усталяваныя помнікі. Кожны лагер смерці ўвекавечаны ў мемарыяльным комплексе “Хатынь”. На ўроках у школах вучні і настаўнікі пастаянна згадваюць гэтую трагедыю і яе ахвяр.

Сусветнавядомы экзістэнцыянальны псіхолаг Віктар Франкл, які перажыў канцлагер, казаў, што на свеце існуюць толькі дзве “расы” – прыстойныя і непрыстойныя. І я ўпэўнена, што наша нацыя дакладна належыць да першай, таму што мы, беларусы, – мірныя людзі і мы помнім…


Фото БЕЛТА.

Текст: Алёна Ганулич