3 этап конкурсу “Сваё, астравецкае: якая школа мае тры дні нараджэння?

15:20 / 20.03.2026

У трэцім этапе мы вырашылі адысці ад персаналій і спытаць чытачоў, што яны ведаюць пра сельскую школу, якая мае права святкаваць тры дні нараджэння:


  • у 1946-м яна ўзнікла як пачатковая, 
  • у 1954-м была рэарганізавана ў сямі­годку, а ў 1979-м прыняла вучняў сярэдняя, пабудаваная па загадзе Масквы за сродкі саюзнага міністэрства. 

Магчыма, падказкай стане скульптурная кампазіцыя, якая ўстаноўлена на тэрыторыі школы.

Чакаем вашы адказы да 30 сакавіка на звычайную (Астравец, вул. Энгельса, 2А) ці электронную (ostrov_red@ostrovets.by) пошты рэдакцыі.

Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик