Островецкий лесхоз отмечен индивидуальным сертификатом системы FSC

17:00 / 25.04.2014
У 2006 годзе Астравецкі лясгасу складзе Гродзенскай дзяржаўнай вытворчай лесагаспадарчай установы атрымаў міжнародны сертыфікат FSC. Праз пяць гадоў Астравецкая лясная гаспадарка была адзначана ўжо індывідуальным сертыфікатам.

Зараз каманда спецыялістаў (Лясны апякунскі савет) з кампаніі “NEPCon” праводзіць праверку дзейнасці Астравецкай лесагаспадарчай установы на прадмет яе адпаведнасці асноўным міжнародным прынцыпам лесакіравання.
Як паведаміў Аляксандр Зубкевіч, прадстаўнік “NEPCon” у Рэспубліцы Беларусь, гэтая кампанія ўзнікла ў сярэдзіне 90-х гадоў. Асноўныя мэты дзейнасці арганізацыі – папулярызацыя і ўкараненне на практыцы эколагаарыентаванага накірунку і экалагічных
Падыходу у выкарыстанні, захаванні і прымнажэнні ляснога фонду. Прадпрыемствы і арганізацыі нашай краіны да лясной міжнароднай сертыфікацыі прыйшлі ў 2001 годзе. А напачатку 2014 года ўжо каля 70% лесагаспадарчых устаноў рэспублікі мелі групавы або індывідуальны сертыфікат сістэмы Ляснога апякунскага савета (FSC).
Як заўважыў прадстаўнік кампаніі “NEPCon”, сістэма выдачы такога сертыфіката стандартызаваная, а тэрмін яго дзеяння складае 5 гадоў. Аднак кожны год спецыяльная камісія праводзіць праверку сертыфікаванага прадпрыемства на прадмет лесакіравання і яго адпаведнасці асноўным прынцыпам сістэмы FSC. У першую чаргу гэта выкананне сацыяльных стандартаў, захаванне біяразнастайнасці ў лясах, мінімізацыі негатыўнага ўздзеяння лесагаспадарчай вытворчасці на навакольнае асяроддзе, выяўленне, згодна з пэўнымі крытэрыямі, каштоўных участкаў лесу і іх захаванне, інфармацыйная работа з насельніцтвам, а таксама многія іншыя паказчыкі.
Акрамя штогадовага аўдыту прадстаўнікамі Ляснога апякунскага савета, прадпрыемства самастойна праводзіць маніторынг дзейнасці і знаёміць з ім усіх зацікаўленых.


– Вядома, каб атрымаць індывідуальны міжнародны сертыфікат, папярэдне была праведзена вялікая работа. І сертыфікат, безумоўна, павысіць прэстыж нашай установы, – расказвае галоўны ляснічы Астравецкага лясгаса Аляксандр Пятровіч Шостак. – Гэта і больш высокая канкурэнтаздольнасць прадпрыемства на еўрапейскім рынку (еўрапейцы аддаюць перавагу “экалагічнай” прадукцыі – са знакам FSC), і выкарыстанне навейшых тэхналогій у лесагаспадарчай дзейнасці.


Для даведкі:
Кампанія NEPCon (nature, ecology and people consult) ажыццяўляе сертыфікацыю лесакіраваннем прадпрыемстваў і лесагаспадарчых ўстаноў. Лясная сертыфікацыя заснавана на незалежнай ацэнцы лесакіраваннем, якая адбываецца пры дапамозе трэцяга боку, згодна з агульнапрызнанымі стандартамі лесакіравання. Сертыфікат пацвярджае, што лесакіраванне вядзецца збалансавана, у роўнай ступені ўлічваюцца эканамічныя, сацыяльныя і экалагічныя інтарэсы.


Алена ГАНУЛІЧ


Фото с сайта http//letopici.ru