Кража строительного инструмента и маталлолома обернулась судебным делом

16:00 / 18.04.2014
Здаецца, што каштоўнага ў старым кузаве аўтамабіля? А вось для “спецыялістаў” па металу гэта вельмі ўдалая знаходка.

І зусім няважна, што належыць яна камусьці іншаму і знаходзіцца на чужой тэрыторыі. Для злодзеяў гэта не перашкода. Так, у адной з вёсак раёна яны праніклі ў двор нежылога дома і ўкралі стары кузаў аўтамабіля і будаўнічыя інструменты. Праўда, на адным падобным візіце не спыніліся і яшчэ двойчы наведваліся па лом металу, які пасля здавалі нарыхтоўшчыку.
Гэтыя ж двое злодзеяў, да якіх далучылася яшчэ парачка сяброў, праязджаючы міма аднаго прыватнага прадпрыемства раёна, вырашылі зазірнуць і туды. Вярталіся яны ўжо з украдзенымі будаўнічым інструментам і зварачным апаратам. Праўда, усё гэта падчас следства было канфіскавана і аддадзена законным уладальнікам. А ў адносінах да злодзеяў узбуджаны крымінальныя справы.


Фото с сайта http//www.gomeiradio.by