Як спрацавала сфера культуры Астравеччыны ў 2025 годзе, абмеркавалі на раённай калегіі

15:23 / 13.02.2026

Раённая калегія сферы культуры па выніках работы за 2025 год адбылася ў Астраўцы.

Спачатку ў файе шматфункцыянальнага комплексу прайшла прэзентацыя накірункаў раённай культуры. Народны майстар Беларусі па саломапляценні і лаўрэат прэміі імя Аляксандра Дубко Алена Малышава падзялілася сакрэтамі свайго майстэрства. З асаблівасцямі работы вясковай бібліятэкі і праектамі, якія адзначаны ўзнагародамі рэспубліканскага ўзроўню, пазнаёміла бібліятэкар Міхалішкаўскай бібліятэкі Вольга Багдановіч. Праз прызму выказвання «Усё пачынаецца з цябе» музейную дзейнасць прадставіла дырэктар гісторыка-этнаграфічнага музея Марыя Вайцяховіч. Дзіцячая школа мастацтваў гучна заявіла пра сябе пад кампазіцыю «Зроблена ў Беларусі» ў выкананні народнага ансамбля народнай песні «Міхалінка».


На пасяджэнні, якое прайшло з удзелам галоўнага спецыяліста ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Анастасіі Пекар і намесніка старшыні Астравецкага райвыканкама Вольгі Баяровіч, агучылі вынікі работы за мінулы год.



Мерапрыемствы і перамогі

Спадзяёмся, жыхары Астравеччыны добра ведаюць, колькі і якіх свят, фэстаў, гульняў, канцэртаў і іншых мерапрыемстваў штогод праводзяць работнікі культуры – калі не былі гледачамі і ўдзельнікамі, то, напэўна, чыталі ў нашай газеце ці хаця б чулі ад знаёмых. Таму не будзем пералічваць, але адзначым, што ў 2025-м шмат з іх прайшло пад знакам 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.


Як і ў мінулыя гады, творчыя і таленавітыя людзі нашага раёна ўдзельнічалі ў рэгіянальных, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставах, конкурсах, фестывалях – дэманструючы свае вырабы, галасы, харэаграфію, мастацкія здольнасці, яны праслаўлялі і родную Астравеччыну, і Беларусь. Напрыклад, Алена Малышава прадстаўляла майстэрства саломапляцення на міжнародным фестывалі рамёстваў у Індыі. А разам з калегай Аксанай Вакуліч яны пабывалі на фестывалі міжнароднага мастацтва і рамёстваў «Горад майстроў» у расійскім Обнінску. Культарганізатар Альхоўскага клуба Алег Уласік трапіў на вакальнае тэлевізійнае шоу «Звёздный путь».


Лічбы

Спецыялісты і выхаванцы Цэнтра культуры і народнай творчасці ў 2025 годзе скарылі 18 міжнародных, 11 рэспубліканскіх і 22 абласных конкурса і фестываля – у выніку заваявалі 51 дыплом рознай ступені.

Вучні і настаўнікі Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў у 2024-2025 навучальным годзе ўзялі 685 дыпломаў пераможцаў, з якіх 453 рэгіянальнага, 28 абласнога, 37 рэспубліканскага і 167 міжнароднага ўзроўняў.

На 7 прафесійных конкурсаў падавалі заяўкі бібліятэкі раёна. Міхалішкаўская стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».


Кадры

Установы культуры Астравецкага раёна на 98,9% забяспечаны кадрамі: у сферы працуюць 264 чалавекі, з якіх 3 – маладыя спецыялісты. Аднак адкрытым застаецца пытанне па вакансіях у Гервятскім і Варонскім клубах, Рымдзюнскім клубе-бібліятэцы.

Сярэднямесячная заработная плата склала 1 514 рублёў.

Дзейнасць

У Цэнтры культуры і народнай творчасці і яго філіялах функцыянуе 71 клубнае аб’яднанне (з іх 37 – для дзяцей), у якіх задзейнічана 697 чалавек. Спецыялісты таксама рэалізуюць праекты для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Цікава

Філіялы ЦКіНТ рэканструявалі абрады «Вячоркі», «Каледаванне», «Гуканне вясны», «Валачобнікі», «Купалле».

Зона абслугоўвання аўтаклуба ў 2025-м уключала 55 населеных пунктаў, на студзень 2026-га – ужо 59. У мінулым годзе арганізавана 195 выездаў, на якіх прысутнічала 1 378 чалавек.

Аддзелам па кінавідэаабслугоўванні (ККЗ і МФК) праведзена 1 449 кінасеансаў, колькасць гледачоў склала 19 246 чалавек. Таксама праходзілі выяздныя паказы. У пракаце – сусветныя бестсэлеры, расійскія і беларускія стужкі.

Дзіцячая школа мастацтваў у 2025-2026 вучэбным годзе налічвае 585 вучняў. Установа арганізоўвае адкрытыя рэгіянальны фестываль «Вокальная капель» і дзіцяча-юнацкі конкурс «Нарисуй этот мир» (у апошнім удзельнічаюць не толькі беларусы, але і расіяне). У школе і філіялах створана 15 творчых калектываў, 4 з якіх носяць званні ўзорнага і народнага.

Паслугамі бібліятэк карысталася 7 965 чытачоў. Да аддаленых вёсак і хутароў выданні дастаўляла аўтабібліятэка – у зоне яе абслугоўвання 2 612 чалавек.

Але не толькі кнігамі жывуць гэтыя ўстановы: бібліяноч, навукова-практычная канферэнцыя «Астравецкія чытанні», пленэр мастакоў у Трокеніках, удзел у Дне пісьменства ў Лідзе, праекты духоўнага, патрыятычнага і праваахоўнага накірункаў, супрацоўніцтва з бібліятэкай з расійскага горада Сасновы Бор і шмат іншага.

На выставы, экскурсіі, урокі і майстар-класы запрашае гісторыка-этнаграфічны музей, які імкнецца не толькі захоўваць самабытнасць Астравеччыны, але і фарміраваць яе прывабнасць для новых жыхароў раёна.


У бліжэйшых планах

Прадстаўнікі сферы культуры ставяць перад сабой задачу трымаць высокую планку, якую яны ўжо заваявалі. Але для гэтага трэба шмат працаваць: падрыхтаваць калектывы школы мастацтваў «Карамельки», «Варняначка» і «Крынічанька» да прызначэння званняў узорнага і народнага; заахвочваць выпускнікоў ДШМ да паступлення па мэтавых накіраваннях; папулярызаваць нацыянальную культурную спадчыну і ствараць сувенірную прадукцыю з мясцовым каларытам; прапаноўваць новыя формы і метады, каб прывабіць наведвальнікаў у музей; шукаць крыніцы спонсарскай дапамогі; праводзіць майстар-класы і ўдзельнічаць у конкурсах і фестывалях рознага ўзроўню і іншае.

З выступленняў

Вольга Баяровіч, намеснік старшыні райвыканкама:


– Сёлета сектар культуры стаў трэцім у вобласці ў сваёй групе. Так, мы памятаем, што два гады запар былі першымі, але калісьці займалі 12 месца. Трымацца на прызавых пазіцыях цяжка. Вы малайцы, прафесіяналы. Аднак трэба расці і развівацца. Стаўце канкрэтныя мэты – і дасягайце іх. Удзельнічайце ў конкурсах, папулярызуйце нашых майстроў, падавайце кандыдатуры таленавітых дзяцей на прэмію спецфонда Прэзідэнта, шукайце штосьці новае і для брэндавых мерапрыемстваў. Няхай нашы імёны і Астравец гучаць на вобласці, у рэспубліцы і свеце.


Анастасія Пекар, галоўны спецыяліст упраўлення культуры аблвыканкама:


– Ваша трэцяе месца – гэта сігнал, каб ускалыхнуцца, перагледзець тое, што ёсць, і прыдумаць новае. Мерапрыемствы павінны быць яскравымі, арыгінальнымі, цікавымі, запамінальнымі. А яшчэ лепш, каб пра іх чулі і ведалі за межамі раёна.

Звярніце ўвагу на клубныя фарміраванні: няхай менш удзельнікаў, але рэальныя.

Стварайце ўмовы, каб у вашы ўстановы маглі трапіць і людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Сфера культуры Астравецкага раёна мае свой твар і статус, яна паспяхова развіваецца. На 2026 год пастаўлены задачы, запланавана шмат праектаў, у тым ліку патрыятычнай тэматыкі і прысвечаных Году беларускай жанчыны. Таму толькі наперад!

Віншуем!

Ганаровымі граматамі упраўлення культуры аблвыканкама адзначаны: настаўнік ДШМ Аксана Сяўко і загадчык сектара культуры Ангеліна Навасельская.

Падзячныя лісты старшыні райвыканкама ўручылі: бібліятэкару раённай бібліятэкі Ніне Голуб, настаўніку ДШМ Алене Капыловай, метадысту па народных мастацкіх рамёствах, традыцыях, абрадах і фальклору ЦКіНТ Аксане Савіцкай.

Граматы сектара культуры атрымалі: бібліятэкар Палушскай бібліятэкі Наталля Баран, культарганізатар Міхалішкаўскага клуба Вольга Валэйка, бібліятэкар раённай бібліятэкі Вольга Заянчкоўская, настаўнік Варнянскага філіяла ДШМ Марына Кіб, рэжысёр Рытанскага клуба Вольга Рабкоўская, бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі Людміла Сакалоўская, рэжысёр Кемелішкаўскага клуба Валерыя Стэх, культарганізатар аддзела народнай творчасці, культурнай дзейнасці і вольнага часу і рамёстваў ЦКіНТ Наталля Тамашэўская, кіраўнік народнага хору ветэранаў Анастасія Ядзевіч, бібліятэкар Рытанскай бібліятэкі Ганна Якубцэвіч, сакратар ДШМ Анастасія Бандарчук, інжынер гаспадарчай службы ЦКіНТ Вольга Бароўская, рабочы на комплексным абслугоўванні памяшканняў і збудаванняў Варонскага клуба Аляксей Лойка, вадзіцель аўтамабіля аддзела па кінавідэаабслугоўванні ЦКіНТ Андрэй Міхно, прыбіральшчык гаспадарчай службы ЦКіНТ Ларыса Філіпава.








Пасведчанні аб занясенні на Дошку гонару сектара культуры ўручылі: кіраўніку народнага ансамбля народнай песні «Кемяліна» Сяргею Дзям’янчыку, кіраўніку ўзорнага ансамбля народнай песні «Міхалінка» Таццяне Канчанін, загадчыку гаспадаркай ДШМ Тарэсе Мароз, кіраўніку народнага ансамбля народнай песні «Світанак» Ганне Ткачук, загадчыку аддзела народнай творчасці, культурнай дзейнасці і вольнага часу і рамёстваў ЦКіНТ Вікторыі Урбановіч, бібліятэкару Мальскай бібліятэкі-клуба Анжэле Янкоўскай.



Текст: Светлана Фёдорова
Фото: Светлана Фёдорова