На арендованных водоёмах любительское рыболовство запрещено

18:00 / 17.04.2014
У прыродаахоўныя інспекцыі паступаюць званкі ад рыбаловаў, якіх цікавяць асаблівасці рэжыму рыбнай лоўлі на арэндаваных вадаёмах.

Лічым неабходным паведаміць усім зацікаўленым у падобнай інфармацыі, што на вадаёмах, перададзеных у арэнду для вядзення рыбалоўства, аматарскае рыбалоўства забаронена. Іншымі словамі, за лоўлю рыбы на іх нават дазволенымі прыладамі і спосабамі рыбалоўства прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 10.5 КоАП Рэспублікі Беларусь у выглядзе штрафу ад 10 базавых велічынь незалежна ад таго, злавіў грамадзянін рыбку ці не.
Акрамя таго, яшчэ раз нагадваем, што ў адпаведнасці з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ў Беларусі ў перыяд з 1 красавіка па 30 мая аматарскае рыбалоўства дазваляецца толькі ў светлы час сутак з берагу адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, абсталяваным штучнай прынадай з адзінарным, двайным або трайным кручком памерам не больш № 10 па міжнароднай класіфікацыі (з “воблера” другі трайнік неабходна зняць).


А. ЦЭЙКА, начальнік раённай інспекцыі.
С. ГАРБАЦЕНКА, намеснік начальніка
Смаргонскай міжраённай інспекцыі.