Аўтапрабег па Астравеччыне: у памяць ахвяр генацыду
Сёння, нібы адчуваючы боль і гора тых далёкіх гадоў, плакала нават неба. Кроплі дажджу адбівалі своеасаблівы набат на плячах тых, хто ў Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду ўскладваў кветкі да брацкіх магіл і памятных знакаў загінулых у Вялікую Айчынную вайну на Астравеччыне яўрэяў і людзей нацыянальнасці рома.
Гаротныя Кемелішкі

…На іх, як на звяроў, нацкавалі сабак, сагналі ў натоўп і выпусцілі чэргі з аўтаматаў. Так у брацкай магіле ў Кемелішках аказаліся нявінна забітыя пажылыя, дарослыя, падлеткі, дзеці…




– Сення, сумная нагода пакінуць кветкі каля гэтай брацкай магілы, – адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Бычко. – Гэта прыклад таго, як у вайну людзей знішчалі па нейкіх, як некаму здавалася, асаблівых прыкметах. Без віны вінаватымі станавіліся цэлыя народы. Нагадаю: фашысты планавалі пакінуць жывымі ў якасці рабочай сілы толькі 35% нашага насельніцтва, астатніх знішчыць. Адзін з такіх прыкладаўзвярынай сутнасці фашызму – перад намі.
…Больш за 100 імёнаў з 500 пахаваных тут ужо ўстаноўлена. І мы абяцаем помніць урокі той далёкай вайны, тых, хто тут пахаваны, і працягваць устанаўліваць іх імёны…
Ціхія Барані

У лясной цішыні сярод елак і соснаў у брацкай магіле знайшлі вечны супакой расстраляныя ў снежні 1941 года мясцовыя яўрэі, ахвяры генацыду.



– Памяць і боль беларусаў, урокі гісторыі той жудаснай вайны заклікаюць нас цаніць мір і суверэнітэт нашай дзяржавы, – адзначыў ваенны камісар Астравецкага раёна Дзмітрый Багуслаўскі. – Мы жывём у спакойнай і мірнай краіне, вучымся, працуем, радуемся кожнаму новаму дню. Наша задача – не дапусціць паўтарэння страшных падзей вайны. А маладое пакаленне павінна разумець, якой цаной дасталася нам перамога. За яе заплочана ў тым ліку і жыццямі ні ў чым непавінных людзей.

…І няхай ніколі не здарыцца тое, што адбылося тут, у Баранях, і ў сотнях іншых вёсак, гарадоў і мястэчак у тую вайну.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.