У Міхалішкаўскай бібліятэцы адбылася літаратурная сустрэча
У Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы ў літаратурнуюгасцёўню пад назвай “На хвалі беларускай літаратуры” запрасілі дзяцей.
Сустрэча ператварылася ў падарожжа ў свет слова. Бібліятэкар адкрыла беларускіх пісьменнікаў для юных чытачоў з новага боку. Дзеці пазналі цікавыя факты з іх біяграфій і творчасці, а таксама зразумелі, што ідэі і праблемы, якія ўздымалі ў сваіх работах класікі, застаюцца актуальнымі і сёння.


Незабыўную атмасферу стварыла кніжная выстава, дзе былі творы беларускіх дзіцячых аўтараў. Асабліва цёплую рэакцыю выклікалі вядомыя казкі, на якіх вырасла не адно пакаленне.

Мерапрыемства не абмежавалася чытаннем. Дзеці з захапленнем разважалі над мудрасцю народных прыказак і прымавак, спаборнічалі ў адгадванні загадак.
Сапраўдным падарункам стала размова з Марыяй Пагадай, якая расказала пра традыцыйны беларускі строй.

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар.
Фота з архіва біблятэкі.