Алея «Адзінства» ля Варнянскай СШ: карані – у любові да Радзімы, а кроны – у надзеі на будучыню

16:44 / 16.10.2025

У Год добраўпарадкавання на тэрыторыі Варнянскай сярэдняй школы заклалі алею «Адзінства» –сімвал любові да роднай зямлі, клопату пра навакольнае асяроддзе і веры ў маладое пакаленне.

На школьным двары, дзе кожны крок дзіцяці – як новы радок у кнізе Айчыны, з’явілася алея. Яна не проста ўпрыгожванне, а сведчанне таго, што мы разам: бацькі і дзеці, настаўнікі і прадстаўнікі ўлады, грамадскія аб’яднанні і кожны, хто любіць сваю зямлю.


Напярэдадні адзінага дня азелянення было пасаджана 14 саджанцаў родадэндрона. Іх колькасць невыпадковая – столькі класаў вучыцца у варнянскай школе ў гэтым навучальным годзе.

Асаблівы сэнс набывае тое, што кожны куст быў пасаджаны рукамі вучняў, настаўнікаў, бацькоў і гасцей – прадстаўнікоў улады і грамадскіх арганізацый. У гэтым дзеянні – не проста праца, а глыбокі акт адзінства, павагі да роднай зямлі.

Да акцыі далучыліся і тыя, хто нясе адказнасць за наш край: старшыня раённага Савета дэпутатаў і старшыня Беларускай партыі «Белая Русь» Генадзь Бычко, кіраўнік спраў райвыканкама і старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Наталля Баніцэвіч, а таксама прадстаўніца грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Аксана Савіцкая.





Алея «Адзінства» – гэта карані, што сыходзяць у глыбіню любові да Радзімы, і кроны, што цягнуцца да сонца надзеі. Гэта ўрок, які не запісаны ў школьным раскладзе, але застанецца ў сэрцы кожнага вучня: каб вырасці – трэба быць разам, любіць сваю зямлю, верыць у Беларусь.


Наталля АДУЛА. Фота з архіва Варнянскай СШ.