Пра бацькоўскую любоў чытайце ў №80 “Астравецкай праўды” за 17 кастрычніка

14:35 / 16.10.2025

Галоўнай тэмай чарговага, пятнічнага, нумара “раёнкі” стаў Тыдзень бацькоўскай любові, які напоўнены ўрачыстымі і прыемнымі сустрэчамі, душэўнымі размовамі, цікавымі мерапрыемствамі, а таксама віншаваннямі:

– старшыня райвыканкама Сяргей Мядзвецкас сустрэўся з прыёмнымі мамамі і падзякаваў ім за выхаванне дзяцей;

– маці і сын Гаўрыловічы, якія былі запрошаны на прыём ад імя старшыні Гродзенскага аблвыканкама, падзяліліся ўражаннямі ад урачыстасці;

– творчая майстэрня “Мама-профі” ўпершыню прайшла ў Астраўцы і мела вялікі поспех;

Упрыгожылі нумар здымкі ўдзельнікаў рэдакцыйнага фотамарафону “У кадры – самыя родныя”. За гэта ім вялікі дзякуй!

Таксама можна даведацца:

– за што атрымалі ўзнагароды работнікі рэстарана “Радуга” і кафэ “Візаві”;

– пра гісторыю выбару прафесіі фармацэўта са 46-гадовым стажам з Кемелішак Ніны Якубоўскай;

– што было зроблена на раённым суботніку, які прайшоў 11 кастрычніка.