Хто ў саўгасе “Падольскі” ўбірае кукурузу

15:00 / 13.10.2025

Уборка кукурузы

Значная доля ў аб’ёме травяністых кармоў належыць кукурузе. Яе ўборкай актыўна зай­маюцца ўсе гаспадаркі раёна. І хоць па тэмпах «каралеўскае жніво» сёлета ў параўнанні з мінулым годам запозненае, тым не менш у нарыхтоўцы сіласу аграрыі дэманструюць небывалыя хуткасць, спрыт і зладжанасць. У гэтым упэўнілася, пабываўшы ў РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі». 

Два КВК заспелі ў кукурузным полі за вёскай Варзяны. 

Аляксандр Шостак на гэтым кормаўбо­рач­­ным комплексе айчыннай вытвор­часці працуе другі год – і не можа нарадавацца. 

Аляксандр Шостак

«Да гэтага ў мяне быў старэнькі «Ягуар». Тэхніка ламалася, з запчасткамі было складана – а гэта вымушаны прастой. Таму, калі перасеў на новы КВК, адразу адчуў розніцу, – прызнаецца механізатар. – За дзень у сярэднім кукурузу ўбіраю на 15-ці гектарах.»

Зазначу, што механізатар не толькі адметны корма­нарыхтоўшчык, але і сейбіт. Ён не раз трапляў у лік пера­можцаў працоўнага спаборніцтва прафсаюза ра­бот­нікаў АПК. У гэтым конкурсе, праўда, у намінацыі «ўнясенне мінеральных угнаенняў» некалькі гадоў назад лепшым прызналі Генадзя Слепіку. 

Генадзь Слепіка

«Да гэтага «хадзіў» з плугамі, – патлумачыў корманарыхтоўшчык. – Цяпер вось на кукурузе. За дзень набіваю каля 500 тон масы, але гэта ў сярэднім, таму што ўчастак участку – розніца.»

З полі да траншэі здробненую кукурузу адвозіла некалькі адзінак тэхнікі. Рабіць гэта «саўгасаўцам» дапамагаюць вадзіцелі з іншых прадпрыемстваў і прыватнікі. 

Вадзіцель Сяргей Каранін

У ЛІЧБАХ:

52% – кукурузы зжата.

315 ц/га – яе ўраджайнасць. 

25 470 т – валавы збор. 

* на раніцу 13 кастрычніка

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич