Астравецкі лясгас запрашае далучыцца да акцыі “Дай лесу новае жыццё!”
Трэці год запар пад такой назвай пройдзе добраахвотная рэспубліканская акцыя. Сёлета яна прымеркавана да Году добраўпарадкавання. Астравецкі вопытны лясгас запрашае далучыцца да гэтай ініцыятывы.
Галоўная мэта агульнабеларускай талакі – аднаўленне лясоў пасля бураломаў. У гэтым сэнсе нашаму раёну пашчасціла, тым не менш, як зазначыў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Віталь Шарэйка, работы хопіць усім жадаючым.
Стартуе акцыя 11 кастрычніка, на гэты дзень якраз запланаваны раённы суботнік. Таму, кожны, хто хоча пасадзіць дрэвы ці дапамагчы спецыялістам прыбраць лес ад смецця, можа далучыцца да ініцыятывы ўключна да 31 кастрычніка ў зручны час.
– Сваё жаданне ўжо выказалі пагранічнікі і ваеннаслужачыя. Упэўнены, што іх рады папоўняць працоўныя калектывы, актывісты грамадскіх аб’яднанняў і партый, – адзначыў Віталь Сяргеевіч. – Усім неабходным інвентаром удзельнікаў забяспечыць наша лесагаспадарчая ўстанова. Арганізацыйныя моманты па ўдзеле ў акцыі можна даведацца непасрэдна ў лясгасе ці лясніцтве па месцы жыхарства.