Шматлікія госці віншавалі жыхарку Гервят Гелену Куліс са 100-гадовым юбілеем

09:00 / 01.10.2025

Сімвалічна, што напярэдадні Дня пажылых людзей жыхарцы аграгарадка Гервяты Гелене Іосіфаўне Куліс споўнілася 100 гадоў. Лёс жанчыны прыклад таго, наколькі працавітыя, моцныя і трывалыя прадстаўнікі іх пакалення.

Са значнай датай з дня нараджэння юбіляршу павіншавалі старшыня райсавета дэпутатаў і раённага аддзялення партыі “Белая Русь” Генадзь Бычко, намеснік старшыні райвыканкама і лідар раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вольга Баяровіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула, лідар прафсаюзнай пярвічкі КСУП “Варняны” Таццяна Лісоўская і намеснік старшыні раённага савета ветэранаў Віктар Ярмак. Да пажаданняў здароўя і добрага самаадчування госці дадалі віншавальныя адрасы, кветкі і падарункі.


…Як і многіх, хто нарадзіўся ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя, жыццё не песціла Гелену Іосіфаўну. Ураджэнка Гальчун, яна, як і большасць тагачасных вяскоўцаў, усё жыццё адпрацавала ў сельскай гаспадарцы. Найбольш у калгасе імя Карла Маркса (Варона) на ферме ў Фальварках, паляводам, звеннявой. З мужам Іосіфам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, яны выгадавалі 2-е дзетак. Цяпер у гераіні ёсць чацвёра ўнукаў і столькі ж праўнукаў.







– Бабуля жыла ў Юрчунах. З паўтара дзясятка гадоў назад забрала яе да сябе. Яшчэ два гады назад бабця дапамагала мне аполваць агарод. На жаль, цяпер здароўе падводзіць – не ходзіць, – расказвае ўнучка гераіні Наталля Рэвака. – З дзяцінства памятаю, што бабуля ні хвіліны не сядзела на месцы: была такой працавітай, што словамі не перадаць. А яшчэ – вельмі добрай і лагоднай. Ткала неверагоднай прыгажосці дываны і ручнікі, многія з якіх засталіся нам у спадчыну.


На днях жанчына пераглядала сямейны архіў, дзе знайшла некалькі цікавых фатаграфій.

– На гэтым рарытэтным здымку бабці два гады, а на другім – больш за 75, – працягвае ўнучка юбіляршы. – Усцешана, што бабуля сустракае свой стогадовы дзень нараджэння ў маёй сям’і.


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич