Як прайшлі “Дажынкі” ў Ваўкавыску і хто з астраўчан атрымаў узнагароды, чытайце ў газеце за 23 верасня
17:19 / 22.09.2025
Таксама “раёнка” раскажа, хто стаў новым кіраўніком сектара культуры раёна, дзе і калі пройдзе восеньскі кірмаш у Астраўцы.
Рэха падзеі: работнікі лясной гаспадаркі адзначылі прафесійнае свята, з гэтай жа нагоды ўзнагародзілі працаўнікоў кардоннай фабрыкі “Альхоўка”.
Таксама вы даведаецеся пра навіны Беларускай атамнай электрастанцыі і Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва.
Рэпарцёр высвятляў, ці ўрадзіла ў жыхароў раёна бульба, а пастаянная наша падпісчыца і пазаштатны аўтар Рэгіна Дрэма нагадвае: надышоў час выпісаць любімую “Астравецкую праўду”.