На абласныя «Дажынкі» ў Ваўкавыск паедзе астравецкая дэлегацыя

11:00 / 19.09.2025


У гэтую суботу абласное свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі -2025» збярэ ў Ваўкавыску лепшых аграрыяў Прынёмання. Астравецкі край на ўрачыстасці будзе прастаўляць дэлегацыя на чале са старшынёй райвыканкама Сяргеем Мядзвецкасам.

Штогод адзін з гарадоў Гродзеншчыны пасля жніва ператвараецца ў “дажыначную” сталіцу. На адной з цэнтральных вуліц Ваўкавыска сёлета раскінуцца падворкі кожнага раёна, у тым ліку астравецкі. На працягу дня будзе працаваць гандаль, выступаць лепшыя артысты і калектывы, адбудзецца выстава снапоў і караваеў, а таксама экстрымальныя гонкі «ТрактарШоў».

Пасля ўрачыстага святочнага шэсця «У гонар хлебаробаў» адзначаць лепшых ўдзельнікаў жніва. На сцэну за заслужанымі ўзнагародамі будуць падымацца і нашы землякі з КСУП «Гудагай», «Міхалішкі», «Варняны», РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі», сельгастэхнікі, лясгаса.

Падрабязна пра святкаваннне «Дажынак» у Ваўкавыску раскажам у адным з бліжэйшых нумароў газеты.



Текст: Алёна Ганулич
Фото: из архива АП