В Ворнянской СШ поздравили педагогов, учеников и их родителей с Днём знаний
На ўрачыстую лінейку першы званок паклікаў у Варнянскую СШ 253-х вучняў. Упершыню тут за парты селі 19 першакласнікаў, гэты год стане апошнім у сценах роднай школы для 24-х адзінаццацікласнікаў.
Школьнае свята адкрыла дырэктар Алена Юркойць, якая прывітала прысутных і анансавала змены, якія адбудуцца ў новым навучальным годзе.
– Сёлета нашу школьную сям’ю папоўніла 4 маладыя спецыялісты, з якіх два педагогі – нашы былыя выпускнікі, – падкрэсліла Алена Іванаўна. – Настаўнікам і выхавацелям жадаю цярпення і рэалізацыі творчых задум; бацькам – каб яны для сваіх дзяцей былі моцнай падтрымкай; вучням – каб гэты навучальны год стаў запамінальным.
Раздзяліць радасць на Дзень ведаў у Варняны завіталі шматлікія госці, у тым ліку і першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла:
– Дзень ведаў – адзін з самых добрых і светлых святаў, з якога пачынаецца дарога да ведаў. Для першакласнікаў – гэта пачатак новага этапу ў жыцці, для старшакласнікаў – новыя гарызонты. Памятайце, менавіта вы – будучае нашай краіны. Няхай вашы дасягненні будуць гонарам для сям’і і блізкіх. Жадаю настойлівасці і мэтанакіраванасці, узорнай вучобы, новых адкрыццяў і перамог. Педагогам накірую шчырыя словы падзякі за нераўнадушша, мудрасць, прафесіяналізм. Шаноўныя бацькі, сёння школе патрабуецца ваша падтрымка. Дапаўняючы адзін аднаго, установа адукацыі і сям’я – саюзнікі ў выхаванні і навучанні нашага галоўнага багацця – дзяцей. Няхай новы навучальны год стане часам ажыццяўлення самых смелых планаў.
Іван Мар’янавіч нагадаў, што сёлета сямёра выпускнікоў гарадскіх і сельскіх школ Астравеччыны па мэтавым накіраванні паступілі ў сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя ўстановы адукацыі сельскагаспадарчага профілю – прафесіі менавіта гэтага накірунку ў апошні час набіраюць папулярнасць.
– Яшчэ напачатку мінулага навучальнага года мы звярнуліся да кіраўніцтва школ з просьбай просьбай пар авесці прафарыентацыю сярод вучняў, таму што аграпрамысловаму комплексу патрэбны талковыя кадры. Наша ініцыятыве а не засталася без увагі, – адзначыў Іван Карніла і ўручыў грашовы сертыфікат на суму 2 тысячы рублёў для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы школы яе дырэктару Алене Юркойць.
Дарэчы, на базе 10 класа створана аграгрупа: як вучні на працягу навучальнага года будуць больш цесна знаёміцца са спецыфікай сельскай гаспадаркі і прафесіямі гэтага накірунку.
За значны ўклад у развіццё раённай адукацыі Ганаровыя граматы райвыкан кама атрымалі настаўнік пачатковых класаў Алена Галоўчыц, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Яніна Філіповіч.
Шмат гадоў працягваецца плённае супрацоўніцтва школы і КСУП “Варняны”. Яго дырэктар Андрэй Стаповіч завітаў на лінейку не з пустымі рукамі: установа адукацыі ад гаспадаркі атрымала каляровы прынтар, а кожны першакласнік – партфель з канцылярыяй.
Падзячныя лісты Алена Юркойць ад імя калектыва ўручыла дырэктару КСУП “Варняны”Андрэю Стаповічу, ляснічаму Варнянскага лясніцтва Юрыю Філіпчыку і пробашчу парафіі Святога Юрыя ксядзу Віктару Захарэўскаму.
…Першы званок даў старт новаму навучальнаму году і паклікаў вучняў на першы ўрок.