Ліда — сталіца Дня беларускага пісьменства-2025
12:42 / 25.08.2025
Сярод галоўных тэм, якім будзе прысвечана свята:
- 80-я гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне;
- 500-годдзе з моманту выдання першай кнігі на беларускай зямлі, славутага «Апостала» Францішка Скарыны;
- Рэспубліканскі Год добраўпарадкавання;
- Круглыя даты з дня нараджэння выдатных дзеячаў беларускай літаратуры.
Ключавыя падзеі — афіцыйнае адкрыццё свята, узнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і «Лідскія чытанні» — адбудуцца 6 верасня.
У рамках Дня беларускага пісьменства Мінінфарм традыцыйна арганізуе Фестываль кнігі і прэсы.