Медики – аграриям, или Кого из островецких хлеборобов наградил профсоюз работников здравоохранения

16:45 / 20.08.2025

Улічваючы спецыфіку ўборачнай кампаніі, думаю, са мной многія пагодзяцца, што падзякі сёлета заслугоўваюць не толькі лідары-“тысячнікі” і перадавікі, але і ўсе, без выключэння, удзельнікі жніва.

Хоць КСУП “Варняны” і “Міхалішкі” не могуць пахваліцца такой ураджайнасцю, як ў КСУП “Гудагай” і “Гервяты”, тым не менш людзі тут працуюць не горш. Менавіта работнікам гэтых гаспадарак ад усёй медыцынскай грамадскасці краіны ўдзячнасць адрасавалі старшыні рэспубліканскага і абласнога прафсаюза работнікаў аховы здароўя Вячаслаў Шыла і Уладзіслаў Галяк. Прыемным дапаўненнем для хлебаробаў сталі падарункавыя сертыфікаты.


Зазначу, што на перыяд уборкі гэты галіновы прафсаюз не першы год нясе шэфства над нашым і суседнім Смаргонскім раёнамі. Такая добрая традыцыя нарадзілася дзякуючы ініцыятыве нашага земляка, былога старшыні рэспубліканскага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Роберта Часнойця, а яе прадаўжальнікамі сталі цяперашнія прафсаюзныя лідары краіны і вобласці. Заўважу, што медыкі стараюцца адзначыць працаўнікоў розных гаспадарак, незалежна ад вытворчых паказчыкаў.


– Працу работнікаў сельскай гаспадаркі на карысць усёй краіны ў такі важны перыяд, як жніво, немагчыма пераацаніць. Харчовая бяспека – гэта самы галоўны базісны складнік дабрабыту. У Беларусі валавы намалот перавысіў 7 мільёнаў – і гэта яшчэ не мяжа. У агульнарэспубліканскім караваі ёсць і часцінка вашай працы, – зазначыў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Вячаслаў Шыла.

Да калегі далучыўся і абласны прафсаюзны лідар Уладзіслаў Галяк, які пажадаў хлебаробам у першую чаргу здароўя, а таксама, каб іх не падводзілі ні тэхніка, ні надвор’е.

Таксама прадстаўнікі прафсаюза парэкамендавалі камбайнерам і вадзіцелям прытрымлівацца ў спёку піццявога рэжыму, сачыць за ўласным самаадчуваннем і ў выпадку чаго абавязкова звяртацца за дапамогай.

Дарэчы, на Астравеччыне не першы год існуе практыка, калі медыкі, выкарыстоўчы даступныя сродкі дыягностыкі (танометр, апарат для вымярэння сатурацыі), аператыўна ацэньваюць стан здароўя хлебаробаў, што называецца на самай перадавой – у полі. Як падкрэсліў Вячаслаў Шыла, кожны ўд зельнік жніва патрэбен здаровым сем’ям, сельгаспрадпрыемствам і ў цэлым краіне.

У КСУП “Варняны” адзначылі камбайнерскі экіпаж у складзе Уладзіслава Млынкоўскага і Алега Бусловіча, якія, па звестках райкама прафсаюза работнікаў АПК, з’яўляюцца лідарамі ў гаспадарцы па намалоце. На 20 жніўня гэты тандэм запісаў на свой рахунак звыш 1 600 тон. Крыху саступае калегам Віктар Міхалоўскі, які на новым камбайне гомсельмашаўскай вытворчасці намалаціў звыш 1 300 тон.




Збожжа важна не толькі ўбраць, але і аператыўна адвесці на сушылку. Не адно дзесяцігоддзе на выдатна з гэтым спраўляецца Уладзімір Грынцэвіч, які без перабольшвання літаральна жыве жнівом.


У КСУП “Міхалішкі” з палёў зярняты новага ўраджаю “сцякаюцца” на два зернесушыльныя комплексы. На агрэгаце “ЛідАрай” Віктар Мілашэвіч і Юрый Козіч давялі да патрэбнай кандыцыі звыш 3 400 тон.



Як аркестр падпарадкоўваецца дырыжору, так галоўнаму аграному – усе ўдзельнікі жніва. Менавіта тэхнолаг палёў не толькі размярко ўвае фронт работ на дзень і вырашае, які ўчастак убіраць, але і нясе персанальную адказнасць за ўраджай. За гады работы ў “Міхалішках” Алег Кавалевіч зарэкамендаваў сябе як цудоўны спецыяліст і прафесіянал сваёй справы.


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич